Прэзідэнт Расіі мог бы адыграць ролю пасярэдніка ва ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Беларусі, заявіла ў чацвер Святлана Ціханоўская, піша «Інтэрфакс».
«Было б добра, калі б прэзідэнт Макрон пераканаў прэзідэнта Пуціна ўзяць удзел у гэтых перамовах у якасці пасярэдніка», — сказала яна ў інтэрв'ю французскай радыёстанцыі РТЛ.
Ціханоўская патлумачыла, што, на яе думку, усе суседзі Беларусі могуць аказаць такую дапамогу і ўзяць на сябе ролю пасярэднікаў.
Яна распавяла, што разлічвае на наступным тыдні правесці сустрэчу з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель.
«Мы плануем сустрэчу на наступны тыдзень. У пятніцу гэта павінны анансаваць», — заявіла Ціханоўская.





