Жаночы марш. Фота Надзеі Бужан

Жаночы марш. Фота Надзеі Бужан

Беларуская правапрымяняльная практыка цяпер выкарыстоўвае новую схему ўтрымання людзей за кратамі.

Паводле заканадаўства, любы дэманстрант можа быць затрыманы на 72 гадзіны (трое сутак) да таго, як пройдзе суд. Калі яму дадуць штраф, то яго выпускаюць, калі выпісваюць суткі, то пакідаюць у ізалятары.

Але жанчынам (і адзінокім мужчынам), у якіх ёсць непаўналетнія дзеці, не могуць даць суткі, іх абавязаныя выпусціць пасля суда.

Таму вось што прыдумалі сілавікі. Яны складаюць на жанчыну два пратаколы. Спачатку яна сядзіць трое сутак па першым. Адбываецца суд, які прысуджае штраф.

Але адразу пасля гэтага жанчынам прыносяць другі пратакол — і прапануюць пачакаць новага суда яшчэ трое сутак.

З такой сітуацыяй сутыкнулася журналістыка «Белсата» Марыя Грыц, цяпер падобную схему выкарысталі і ў Жодзіне. 

Чытайце: Затрыманых маці ў Жодзіне выпусцілі з суда і зноў затрымалі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?