«Цудоўная крама» ў Оршы. Фота з фэйсбука Ігара Казмерчака
Яшчэ да аднаго прадпрымальніка, які падтрымліваў рух за грамадзянскія правы і свабодныя выбары, прыйшлі ўсе кантрольныя структуры адразу.
У Оршы да праваабаронцы і індывідуальнага прадпрымальніка Ігара Казмерчака ў краму прыйшлі фінансавая міліцыя, МНС і прадстаўнікі некаторых іншых ведамстваў. Як паспеў паведаміць Ігар, у краме адбудзецца агляд, хутчэй за ўсё, забяруць камп’ютар і іншыя лічбавыя носьбіты. Ігара Казмерчака абвінавачваюць нібыта ў нясплаце падаткаў, паведамляе @viasna96.
Раней такое здарылася ў Мінску з Symbal.by, з некаторымі іншымі бізнэсоўцамі ў рэгіёнах.





