У Гомелі 3 кастрычніка затрымалі галоўную рэдактарку «Моцных навін» (gomel.today) Ганну Якштас і яе мужа Дзяніса, які таксама працуе ў рэдакцыі. У іх доме прайшоў ператрус.
Ганна Якштас
Як паведаміла маці Дзяніса, з дому забралі ўсю тэхніку, а Ганну з Дзянісам адвезлі ў РАУС. Сувязі з імі няма.
Дома засталіся непаўналетнія дзеці.
«Моцныя навіны» — самы папулярны інтэрнэт-рэсурс Гомельшчыны і адзін з найбольшых у краіне.





