За 2 кастрычніка ў Беларусі зафіксаваны 431 новы выпадак каранавіруса. Пры гэтым было праведзена 19 077 тэстаў.
Папярэдні раз так шмат новых захварэлых было 25 чэрвеня.
Мінздароўя дэкларуе, што ад каранавіруса за дзень памерла 7 чалавек. Гэта максімальны паказчык, ні разу чыноўнікі не называлі большую лічбу.
фота Надзеі Бужан





