Ад пачатку года 152 беларусы папрасілі міжнародную абарону ў Польшчы, паведамляе «Польскае радыё для Беларусі». Толькі ў верасні па дапамогу звярнуліся 82 чалавекі.
У мінулыя гады была такая статыстыка:
- 2017 — 41 чалавек
- 2018 — 45 чалавек
- 2019 — 37 чалавек.





