Святаслаў Барановіч, фота Сяргея Гудзіліна
Пасля адбыцця пакарання выйшаў на свабоду Святаслаў Барановіч, якога многія лічылі палітычным вязнем.
У сакавіку 2017 года пасля «Маршу недармаедаў» Барановіч у тралейбусе спрабаваў адбіць анархістаў ад ціхароў. Тыя аказаліся супрацоўнікамі міліцыі. Праз паўгода Барановіча злавілі і прысудзілі 3 гады зняволення.
У 2011-м ён быў фігурантам справы за Плошчу-2010, але змог пазбегнуць паўнавартаснага турэмнага тэрміну — адправіўся на хатнюю хімію.
Чытайце таксама. Баксёр, сантэхнік — што вядома пра Святаслава Барановіча, які адбіваў дэманстрантаў у агентаў у цывільным





