1. Хто такі Дзяніс Кузняцоў?
Сям’я не дае ўцямнага тлумачэння. «Раней Дзяніс працаваў начальнікам у турме, але гэта было ў мінулым, даволі даўно», — заявіла «Белсату» яго жонка. «Ён працаваў на розных замовах, але афіцыйна не працаваў», — дадала іншая сваячка.
Пра ўдзел Кузняцова у акцыях пратэсту нічога не вядома.
2. Што з ім адбылося?
29 верасня мужчына трапіў з ізалятара на Акрэсціна ў бальніцу хуткай дапамогі з мноствам траўмаў: пераломы касцей чэрапа, адкрытая чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй ступені, пераломы рэбраў, удар лёгкага, аскольчатыя пераломы правай падуздышнай косці, забрушынная гематома…
3. Якая версія сілавікоў?
Работнікі Акрэсціна нібыта паведамілі медыкам, што ў 14:00 29 верасня Дзяніс упаў з другога яруса нараў.
4. Чаму кажуць, што Кузняцова забілі?
Ён паспеў сказаць медыкам, што яго нібыта збілі міліцыянеры.
Дапоўнена:
Каментар Следчага камітэта
Мужчына быў затрыманы за дробнае хуліганства, затрыманне не звязана з удзелам у незаконных масавых мерапрыемствах. Следства папярэдне высветліла, што ён упаў з другога яруса ложка і так атрымаў цялесныя пашкоджанні. Для вызначэння дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза.





