Пра гэта былы палітвязень і кандыдат у прэзідэнты сказаў у каментары «НН».
Дзмітрый Ус. Фота Сяргея Гудзіліна.
«Можа, і памяняю пазіцыю. Пасля заяў Пуціна, што ён падтрымлівае беззаконне ў Беларусі, пазіцыя ў дачыненні яго і Расіі можа вельмі рэзка памяняцца. Беззаконне тут творыцца толькі праз умяшанне Расіі», — сказаў Дзмітрый Ус.
«Я за «рускі свет» у Беларусі. Я заўсёды быў за «рускі свет», — казаў Ус у 2015 годзе.
Дзмітрый Ус быў кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2010 года, за ўдзел у Плошчы асуджаны да 5,5 гадоў зняволення, але не прабыў у калоніі і года. Ус — уласнік друкарскага бізнэсу.
У пачатку кастрычніка сын Дзмітрыя Уса Іван быў асуджаны да 15 сутак зняволення за ўдзел у маршы за перамены.