У Гомелі затрымалі мясцовага актывіста і эколага Дзяніса Кобрусева. У яго доме прайшоў ператрус, тэхніку канфіскавалі, а Дзяніса забралі ў РАУС. Пра гэта TUT.BY паведаміла яго жонка Святлана.

— Каля гадзіны дня муж патэлефанаваў, каб я вярталася тэрмінова з дзіцем дадому: маўляў прыйшлі з ператрусам. Дома былі супрацоўнікі міліцыі, амапавец і нейкія людзі ў цывільным. Яны забралі ўсю тэхніку. А мужа павезлі ў Цэнтральны РАУС.

Па словах Святланы, мужа забралі «за заклікі ў тэлеграм-канале да правядзення ў Гомелі несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў».

Вядома таксама, што Кобрусеў уваходзіў у склад Гомельскай каардынацыйнай рады, дзейнасць якой цяпер прыпыненая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0