Фота: Алег Палішчук.

Фота: Алег Палішчук.

Яго затрымалі ў нядзелю 4 кастрычніка, калі ў Брэсце людзі спрабавалі сабрацца на марш у падтрымку палітвязняў, паведамляе Брэсцкая газета.

У нядзелю 4 кастрычніка ў Брэсце затрымалі краязнаўца Ігара Бараноўскага. Увечары праваабаронцам удалося высветліць, што яго пакідаюць у ІЧУ Ленінскага РАУС на 72 гадзіны да суда — гэта значыць да серады. Іншых падрабязнасцяў яго затрымання не было.

А на наступны дзень з рэдакцыяй «БГ» звязаліся відавочцы і распавялі наступнае: «Яго забралі мэтанакіравана. Затрымалі каля 16 гадзіны на Савецкай. Забралі кагосьці яшчэ, але яго мэтанакіравана: тыя, хто там быў, сказалі, што міліцэйскі начальнік менавіта на яго паказаў, яшчэ назваў яго непрыгожа: «Вось гэтага…» Ён не супраціўляўся, пайшоў».

Ігар Бараноўскі вядомы ў Брэсце гісторык, краязнаўца. Чвэрць стагоддзя ён з'яўляецца рэдактарам газеты «Царква», якую выпускае грэка-каталіцкая царква.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0