У Міжнародным алімпійскім камітэце (МАК), каментуючы сітуацыю ў Беларусі, адзначылі, што не могуць паўплываць на палітычную сістэму суверэннай краіны, паведамляе DW.

«МАК не мае ні мандату, ні магчымасці змяняць законы ці палітычную сістэму суверэннай краіны і не будзе каментаваць палітычныя падзеі ў любой краіне.

Ні адзін [спартсмен] з намі не звязваўся па гэтым пытанні. Тым не менш, мы звязаліся з НАК, каб атрымаць тлумачэнні. Калі спартсмен будзе адхілены ад алімпійскай зборнай толькі з-за таго, што выказаў сваё палітычнае меркаванне, мы, вядома, разгледзім такі выпадак», — гаворыцца ў заяве МАК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0