Старшыня Дзяржсавета КНДР Кім Чэн Ын абвясціў пра пачатак перыяду фарсіраванага развіцця краіны, што, як чакаецца, дазволіць да канца года зрабіць магутны рывок для дасягнення эканамічных і іншых мэтаў, піша ТАСС.

Пра гэта ён заявіў на нарадзе Палітбюро ЦК Працоўнай партыі Карэі.

«На пасяджэнні ў якасці першага пункта парадку абмяркоўвалася пытанне аб паспяховай падрыхтоўцы да 8-га з'езда шляхам правядзення дынамічнага 80-дзённага бою з удзелам усёй партыі, усёй краіны і ўсяго народа», — гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, на пленуме было прынята рашэнне «праславіць 75-ю гадавіну заснавання ППК», якая будзе адзначацца 10 кастрычніка, як «вялікае свята Перамогі і прагрэсу, з гонарам завяршыць барацьбу гэтага года ў прыўзнятым настроі і сустрэць VIII з'езд партыі з вялікім палітычным энтузіязмам і працоўнымі подзвігамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0