Мінулай ноччу ў Кыргызстане была зробленая спроба незаконнай змены ўлады, заявіў прэзідэнт краіны Сааранбай Жээнбекаў, перадае РБК.

«Мінулай ноччу некаторыя палітычныя сілы спрабавалі незаконна захапіць дзяржаўную ўладу. Выкарыстоўваючы вынікі выбараў як падставу, яны парушылі грамадскі парадак. Яны парушылі мірнае жыццё гараджан. Яны супраціўляліся праваахоўнікам, збілі медыкаў і нанеслі ім пашкоджанні», — сказаў ён.

Жээнбекаў дадаў, што загадаў сілавікам не адкрываць агонь «для таго, каб не падвяргаць небяспецы жыццё ніводнага грамадзяніна».

Паводле слоў лідара дзяржавы, ён прапанаваў Цэнтральнай выбарчай камісіі расследаваць магчымыя парушэнні і пры неабходнасці ануляваць вынікі выбараў. Усе палітычныя сілы ён папрасіў вярнуцца ў прававое поле.

Тым часам пратэстоўцы прызначылі новага мэра Бішкека. 

Па словах дарадцы кіраўніка горада Азіза Суракматава Гулі Алмамбетавай, уначы будынак мэрыі захапілі каля 30 прадстаўнікоў апазіцыйных партый. «Народным мэрам Бішкека» стаў кандыдат у дэпутаты парламента ад партыі «Рэспубліка» Жаашбек Каеналіеў. Ён будзе выконваць абавязкі да прызначэння новага кіраўніка горада.

Пратэстоўцы занялі кабінет мэра і збіраюцца правесці нараду з супрацоўнікамі. Азіза Суракматава на працоўным месцы няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0