Больш за 1000 грузавікоў чакаюць выезду ў пунктах пропуску на мяжы з краінамі Еўрасаюза. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржпагранкамітэта.
Па стане на 10:00 найбольш сур'ёзныя заторы назіраюцца на мяжы ў Літвой: у «Каменным Логу» — больш за 300, у «Беняконях» — звыш 180, у «Прывалцы» — 160 грузавікоў, у «Катлоўцы» — 20 аўто.
На беларуска-польскай мяжы напружанае становішча назіраецца ў «Брузгах», дзе ў чарзе на выезд знаходзяцца больш за 170 грузавікоў.
На мяжы з Латвіяй на выезд з Беларусі сабралася звыш 180 фур: ва «Урбанах» — больш за 110, У «Грыгараўшчыне» — не менш за 70.