Міліцыянты напісалі ў пратаколе, што Ганна Якштас «выдавала сябе за акрэдытаванага журналіста і, незаконна выкарыстоўваючы бэдж і камізэльку «Прэса», актыўна прыняла ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці». Ганна Якштас сказала, што ажыцьцяўляла сваю журналісцкую дзейнасьць, здымала акцыю пратэсту, піша Свабода.

Ганна Якштас затрымалі 3 кастрычніка разам з мужам Дзянісам Якштасам, таксама супрацоўнікам рэдакцыі. 5 кастрычніка суд пакараў Дзяніса Якштаса арыштам на 15 дзён. У гэты дзень у рэдакцыі «Cильных новостей» прайшоў ператрус, які міліцыя назвала «аглядам працоўнага месца Ганны Якштас». У выніку рэдакцыя засталася бяз тэхнікі і мабільных тэлефонаў.

4 красавіка затрымалі таксама журналістку «Сильных новостей» Надзею Пужынскую. Дагэтуль яна знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Ганна Якштас правяла ў ІЧУ тры дні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0