president.gov.ua
Беларускі народ больш не будзе трываць тую палітыку, якая была раней. Такую думку выказаў прэзідэнт Украіны ў інтэрв'ю Politico, піша Радыё Свабода.
Уладам Беларусі трэба рэагаваць на патрабаванні людзей і весці з імі дыялог, але дыялогу не будзе, калі людзей кідаць у аўтазакі за іншадумства і біць іх дубінкамі, сказаў Зяленскі.
«Людзей трэба чуць. Калі людзі хочуць перамен, значыць прыйшоў час рабіць перамены». Беларусы не хочуць жыць па-ранейшаму. Калі ўлады не пойдуць на дыялог з народам і будуць рабіць выгляд, што перамен патрабуе не ўся краіна, а хтосьці дзесьці недзе там, то ўздымецца такая хваля, што змые ўсё мінулае, лічыць Зяленскі.





