Здарэнне адбылося вечарам у мінулую пятніцу ў вёсцы Краснае. Мужу — 38 гадоў, жонцы — 35, паведамляе МУС.
Муж застаў жонку ў гасцях у знаёмага, 35-гадовага жыхара вёскі.
Раз'юшыўся і стаў збіваць, нанёс мноства удараў рукамі, нагамі па розных частках цела. Збіццё працягвалася ў двары дома: цягаў жонку за валасы, біў, жанчына памерла на месцы.
Гаспадар дома палічыў за лепшае не ўмешвацца.
Выпадковым сведкам трагедыі стаў сусед, які прыбег, пачуўшы крыкі і лаянку за плотам. Мужчына заспеў нецвярозага мужа, які стаяў над скрываўленым целам. Сусед выклікаў хуткую дапамогу і міліцыю.
Падазраваны на момант затрымання знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення. У яго крыві было 3,7 праміле.
Затрыманы не адмаўляе сваёй віны і напісаў яўку з прызнаннем віны.





