Trend.az
Міністр абароны Азербайджана Закір Гасанаў даручыў працягнуць контрнаступ на лініі судакранання ў зоне нагорна-карабахскага канфлікту, загадаў у выпадку прымянення Арменіяй комплексаў «Іскандэр» задзейнічаць зброю з «вялікай разбуральнай сілай», піша Trend.az.
«6 кастрычніка пад кіраўніцтвам міністра абароны генерал-палкоўніка Закіра Гасанава адбылася спецыяльная службовая нарада. У ходзе нарады прааналізіравалі бягучую сітуацыю падчас контрнаступальнай аперацыі і далі ўказанне працягнуць планамернае, мэтанакіраванае і паслядоўнае знішчэнне сіл праціўніка. Міністр абароны даручыў войскам прыняць жыццёва важныя і неабходныя меры на вызваленых тэрыторыях», — паведаміла ў аўторак Міністэрства абароны Азербайджана.
Міністр таксама заявіў, што ў выпадку прымянення армянскімі ваеннымі аператыўна-тактычных ракетных комплексаў «Іскандэр» будуць прыняты адэкватныя дзеянні ў адказ.





