Святлана Ціханоўская вечарам 5 кастрычніка каля Брандэнбургскіх варот. Фота з яе тэлеграм-канала
Святлана Ціханоўская пачала сустрэчу з канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель, паведамляецца ў тэлеграм-канале беларускага палітыка.
На сустрэчы будуць абмяркоўваць удзел Нямеччыны ў арганізацыі перамоваў аб новых выбарах у Беларусі.
У мінулы аўторак Ціханоўская сустрэлася ў Вільні з прэзідэнтам Францыі Эманюэлеам Макронам.





