Мінздароўя паведамляе ў сваім тэлеграм-канале, што за суткі зафіксавалі 394 выпадкі каранавіруса. Перад гэтым чатыры дні запар было больш за 400 выпадкаў.
Усяго з пачатку пандэміі — 81 090.
На 6 кастрычніка выздаравелі 75 тысяч 376 чалавек, правялі 1 957 тысяч 874 тэсты.
За ўвесь час памерлі 868 чалавек (+6 за суткі).





