«А 12:00 6 кастрычніка ўзброеныя сілы Азербайджана пачалі шырокамаштабны наступ на паўднёвым напрамку лініі судакранання карабахскіх і азербайджанскіх сіл». Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка Мінабароны Арменіі Шушан Сцепанян, піша Panarmienian.net.
Яна адзначыла, што Узброеныя сілы Азербайджана задзейнічалі рэзервовыя сілы і вялікую колькасць ваеннай тэхнікі, уключаючы танкі і артылерыю.
«Праціўнік пачаў ракетны абстрэл Сцепанакерта» — напісала потым Сцепанян.
Таксама паведамляецца, што ў Карабах прыбыў прэм'ер Нікол Пашынян.





