greenbelarus.info
Эка-актывістку, юрыста грамадскага аб'яднання «Экадом» Марыну Дубіну затрымалі днём 6 кастрычніка ў мінскім «Корпусе».
Прычыны і абставіны затрымання выствятляюцца, паведамляюць праваабаронцы.
Дубіна выйшла з офіса «Экадома» ў «6-ы Корпус», адтуль яе выцягнулі невядомыя ў цывільным. Жанчыну звезлі на бусе, сказала пазней «Свабодзе» эколаг Ірына Сухій.





