Апублікаваны відэазварот сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай, запісаны да яе арышту.
«Калі вы глядзіце гэта відэа, значыць, мяне арыштавалі», — кажа яна ў пачатку.
Калеснікава заклікае беларусаў працягваць вулічныя пратэсты. Яна перакананая, што ўлада ад іх вар'яцее.
У звароце яна кажа, што штаб Віктара Бабарыкі не адмаўляецца ад ідэі правесці рэферэндум аб вяртанні Канстытуцыі 1994 года.





