Палітычныя хваляванні ў Беларусі павялічваюць імаверансць парушэнняў транзіту газу па беларускім участку газаправода Ямал — Еўропа. Пра гэта гаворыцца ў мемарандуме да размяшчэння новага выпуску еўрааблігацый «Газпрама», піша расійскае выданне РБК.

Кампанія таксама папярэджвае пра рызыкі бягучай работы сваёй «дачкі» — «Газпрам трансгаз Беларусь». «Пратэсты, забастоўкі і іншыя праявы сацыяльных хваляванняў, якія часта суправаджаюцца палітычнай нестабільнасцю, могуць перашкаджаць нармальнаму вядзення бізнэсу і могуць прывесці да прыпынення вытворчых працэсаў, збояў у ланцужку паставак, затрымак у кантрактных разліках, падвышанай нестабільнасці на фінансавых рынках, абясцэньвання актываў, крызісу ліквіднасці ў банкаўскім сектары і іншых неспрыяльных эканамічных наступстваў», — гаворыцца ў дакуменце.

Да транзітных рызыкаў паставак у Еўропу «Газпрам» адносіць і рызыку ўскладнення ў адносінах Расіі і Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0