Ангела Меркель выказала захапленне беларускімі жанчынамі.
На сустрэчы са Святланай Ціханоўскай канцлер Нямеччыны выказала падтрымку беларусам, якія імкнуцца да свабоды і дэмакратыі. Ангела Меркель у захапленні ад адвагі беларускіх жанчын, а таксама самаарганізацыі грамадзянскай супольнасці Беларусі. Канцлер выказала цікавасць і да лёсу палітычных зняволеных у Беларусі.
Святлана Ціханоўская і Ангела Меркель таксама абмеркавалі магчымасці міжнароднай медыяцыі, якая паспрыяе ўнутранаму дыялогу ў Беларусі.





