Фота Вольгі Шукайла, tut.by
Пасол Латвіі Эйнарс Семаніс і пасол Эстоніі Мерыке Какаеў адкліканыя з Беларусі ў свае сталіцы для кансультацый, у найбліжэйшыя дні яны з'едуць з Мінска. Пра гэта tut.by паведамілі інфармаваныя крыніцы.
Раней з Беларусі з'ехалі амбасадары Польшчы, Літвы і Нямеччыны.
Нагадаем, дыпламатычны скандал паміж Беларуссю і краінамі ЕС разгарэўся 2 кастрычніка з патрабавання МЗС Беларусі да амбасадаў Польшчы і Літвы ў нашай краіне скараціць колькасць дыпламатаў. МЗС таксама прапанаваў Варшаве і Вільні адклікаць для кансультацый сваіх паслоў, якія працуюць у Беларусі.