На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваныя змены ў пастанову Міністэрства аховы здароўя ад 10 красавіка 2020 года №36. У іх удакладнена, хто цяпер з'яўляецца кантактамі пры COVID-19, звяртае ўвагу Tut.by.

Цяпер кантактамі першага ўзроўню лічацца тыя, хто меў цесны кантакт з захварэлым на каранавірусную інфекцыю на працягу 4 дзён да і 10 дзён пасля з'яўлення ў яго сімптомаў захворвання.

Таксама да такіх кантактаў адносяцца тыя, хто кантактаваў з чалавекам з бессімптомнай каранавіруснай інфекцыяй на працягу 4 дзён да і 10 дзён пасля даты забору ў яго матэрыялу для даследавання на інфекцыю COVID-19.

Важна, што цесным кантактам лічыцца кантакт на працягу не менш за 15 хвілін на адлегласці менш за 1 метра без выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання.

Да кантактаў другога ўзроўню адносяцца дзеці ва ўзросце да 10 гадоў, якія ходзяць у сады і школы і ў якіх быў кантакт:

з чалавекам, які мае інфекцыю COVID-19, на працягу 4 дзён да і 10 дзён пасля з'яўлення ў яго сімптомаў захворвання;

з чалавекам, які мае інфекцыю COVID-19 у бессімптомнай форме, на працягу 4 дзён да і 10 дзён пасля даты забору матэрыялу для даследавання на інфекцыю COVID-19 па месцы выхавання (вучобы).

Магчымым лічыцца кантакт на адлегласці ад 1 да 2 метраў без выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання.

Раней кантактамі першага ўзроўню лічыліся людзі, якія мелі цесны кантакт з захварэлым на COVID-19 на працягу 14 каляндарных дзён з даты апошняга кантакту да атрымання станоўчага выніку лабараторнага абследавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0