Фота з тэлеграм-канала Святланы Ціханоўскай
Сёння Святлана Ціханоўская, што знаходзіцца з візітам у Берліне, сустрэлася з віцэ-канцлерам і міністрам фінансаў Нямеччыны Олафам Шольцам, паведамляе яе тэлеграм-канал.
Віцэ-канцлер выказаў сваю павагу Святлане і беларускаму народу, які яна прадстаўляе: «Святлана Ціханоўская — адважны змагар за дэмакратыю і грамадзянскія правы ў Беларусі. Яна ўносіць важны ўклад у дэмакратычныя перамены ў сваёй краіне. Цяжкае становішча пратэстоўцаў выклікае сум».
«ЕС — на баку ўсіх тых, хто хоча пакласці канец гвалту ў Беларусі, змагаецца за вызваленне палітычных зняволеных і справядлівыя выбары. Аляксандр Лукашэнка страціў усякую легітымнасць», — дадаў Олаф Шольц.