Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Пул першага».
Адзначаецца, што ў суседзяў (Латвіі, Расіі і Украіне) рост колькасці выпадкаў каранавіруса.
Відавочны і прырост ў Беларусі [з 2 па 5 кастрычніка фіксавалася больш за 400 выпадкаў, учора 394 — НН].
«Сітуацыю трымаюць пад кантролем. Да другой хвалі медыкі гатовыя. Дарэчы, рыхтуецца Міністэрства аховы здароўя і да заўтрашняй нарады з прэзідэнтам. У Палацы Незалежнасці ў дэталях абмяркуюць сітуацыю з COVID-19», — адзначае «Пул першага».





