Tut.by
Акумулятарны завод плануюць запусціць у эксплуатацыю ў канцы студзеня наступнага года — калі не будзе ніякіх перашкод. Пра гэта паведаміў дырэктар «акумулятарнага Альянсу» Дзмітрый Бутаў 6 кастрычніка падчас сустрэчы з грамадскасцю, піша Tut.by.
Цяпер на прадпрыемстве праходзяць пусканаладачныя работы. Яны аднавіліся пасля адмены 25 верасня распараджэння старшыні аблвыканкама аб прыпыненні будаўніцтва аб'екта.
— На працягу двух-трох тыдняў мы будзем наладжваць абсталяванне і далей пяройдзем да наступнага этапу: будзем запрашаць прадстаўнікоў цэнтра аналітычнага кантролю для выканання вымярэнняў, — распавёў Дзмітрый Бутаў.
Потым — працэс прыёмкі і ўводу ў эксплуатацыю:
— Плануецца, што прыёмачная камісія будзе працаваць з канца снежня да канца студзеня. Таму папярэдне ў нас у планах на канец студзеня — увод прадпрыемства ў эксплуатацыю, але пасля пацвярджэння ўсіх крыніц.





