Эдуард Пальчыс. Фота Сяргея Гудзіліна
Пра гэта напісала ў сацсетках жонка блогера Вікторыя Пальчыс
«Вось ужо 10 дзён Эдуард Пальчыс, па словах уладаў, знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна. Аднак пацверджанняў гэтаму няма. За ўвесь гэты час яго адвакату Марыі Колесавай-Гудзілінай ні разу не ўдалося пабачыцца і пагутарыць з ім».
«З тых часоў, як мы даведаліся, што Эдуард утрымліваецца на Акрэсціна, адвакатам было зроблена 4 спробы трапіць да свайго падабароннага: 1, 2, 5 і 6 кастрычніка. Марыю Колесаву-Гудзіліну не пускаюць, спасылаючыся на каранавірус і на тое, што «ўсе кабінеты занятыя». Лісты ад Эдуарда таксама не даходзяць», — піша Вікторыя.
Яна выказвае засцярогу, што не маем пацверджання, што Эдуард сапраўды знаходзіцца на Акрэсціна, і не вядома, у якім ён там стане.
Вікторыя Пальчыс патрабуе рэалізацыі права мужа на абарону і кантакты з адвакатам
Ён паказаў, што беларуская нацыянальная ідэя можа быць папулярнай. Чаму Эдуард Пальчыс — круты





