Суд Цэнтральнага раёна пакінуў рашэнне падоўжыць Віктару Бабарыку тэрмін утрымання пад вартай у сіле, перадае карэспандэнт Tut.by. Рашэнне прымала суддзя Юлія Густыр.
Фота Надзеі Бужан.
Нагадаем, адвакаты Віктара Бабарыкі лічаць, што выстаўленае абвінавачванне парушае права на абарону: з яго не ясна, якія канкрэтна дзеянні абвінавачанага нібыта з'яўляюцца злачынствам, падстаў для падаўжэння тэрміну ўтрымання пад вартай няма і гэтая мера стрымання падлягае замене.
Скарга разглядалася ў закрытым судовым пасяджэнні, адвакаты хадайнічалі, каб Віктар Бабарыка ўдзельнічаў у ім па відэасувязі, хадайніцтва задаволена не было. Скаргу суд таксама адхіліў.





