Унясенне Ціханоўскай у базу вышуку МУС Расіі з'яўляецца тэхнічным аспектам узаемадзеяння саюзных дзяржаў, паведаміла Інтэрфаксу інфармаваная крыніца.
«У рамках узаемадзеяння паміж саюзнымі дзяржавамі інфармацыя аб вышуку Ціханоўскай размяшчаецца ў агульнай базе», — сказаў суразмоўца агенцтва.
Ён адзначыў, што крымінальная справа расійскімі праваахоўнымі органамі на яе не распачыналася.
Раней паведамлялася, што Ціханоўскую абвясцілі ў вышук на тэрыторыі Расіі.





