Сёння на 68-м годзе жыцця памёр вядомы настаўнік, галоўны трэнер мужчынскай зборнай Беларусі па цяжкай атлетыцы Віктар Шаршукоў.

Заслужаны трэнер Беларусі Віктар Шаршукоў нарадзіўся 27 лютага 1953 года ў Хабараўску. Незадоўга да распаду СССР працаваў галоўным трэнерам маладзёжнай зборнай Савецкага Саюза. Таксама ўзначальваў каманду па цяжкай атлетыцы ЦС «Дынама».

У зборнай Беларусі пачаў працу з 1992 года. За час працы ў трэнерскім штабе галоўнай каманды краіны выхаваў семярых заслужаных майстроў спорту Беларусі: Сяргея Лаўрэнава, Аляксандра Анішчанку, Генадзя Аляшчука, Ганну Бацюшка, Сяргея Лагуна, Вадзіма Стральцова і вядомага гіравіка Віктара Калмука.

За свае поспехі на трэнерскай ніве быў узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», ордэнам Айчыны III ступені, ордэнам Пашаны. Быў ганаровым грамадзянінам Наваполацка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0