БелТА
Тэрміны ізаляцыі для тых, хто прыбывае з-за мяжы, і кантактаў першага ўзроўню па COVID-19 скароцяць да 10 дзён, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.
В.а. міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч растлумачыў, што прычынай такіх змен сталі практычныя назіранні айчынных спецыялістаў, згодна з якімі праявы хваробы адбываліся звычайна не пазней за сёмы дзень пасля кантакту з захварэлым на каранавірус.