Увечары 1 кастрычніка ў Лепелі 31-гадовы мужчына сілікатным блокам пашкодзіў дзверы адной з гарадскіх крамаў горада. Яго затрымалі супрацоўнікі аддзела Дэпартамента аховы МУС, паведамляе прэс-служба МУС.

Мужчына аказаўся настойлівым. Аказалася, што перад тым ён двойчы разбіваў шкло тых жа дзвярэй каменем і драўлянай калодай. Абодва разы ён уцякаў.

Пасля гэтага ўладальнік крамы паставіў камеру відэаназірання, дзякуючы якой і атрымалася затрымаць хулігана.

У яго крыві зафіксавана 2,8 праміле алкаголю. Прычыну сваіх учынкаў ён растлумачыць не змог.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна