Пра гэта заявіла «Інтэрфаксу-Захад» афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі Вольга Чамаданава.

«Пацвярджаю, што Ціханоўская абвешчаная ў міждзяржаўны вышук», — сказала Чамаданава. Па падрабязнасці яна параіла звярнуцца ў Следчы камітэт. Атрымаць там каментар агенцтву «Інтэрфакс-Захад» пакуль не ўдалося.

Як паведамлялася, у МУС Расіі заявілі аб адсутнасці крымінальных спраў на тэрыторыі РФ у дачыненні да яе. «Крымінальных спраў у дачыненні да Святланы Ціханоўскай праваахоўнымі органамі Расійскай Федэрацыі не распачыналася», — паведамілі «Інтэрфаксу» ў прэс-службе ўстановы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна