Тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай

Тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская сустрэлася сёння з прэзідэнтам Славакіі Зузанай Чапутавай. Сустрэча доўжылася 30 хвілін і прайшла ў цёплай атмасферы. Святлану сустрэлі як дзяржаўнага лідара, паведамляе яе тэлеграм-канал.

Ціханоўская распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі, а таксама пра неабходнасць падтрымліваць студэнцкія і гуманітарныя праекты і аказваць дапамогу параненым падчас мірных пратэстаў.

Зузана Чапутава выказала падтрымку беларускаму народу і пацікавілася, якім чынам могуць выглядаць перамовы аб новых выбарах у Беларусі, а таксама запыталася, якія краіны могуць удзельнічаць у іх медыяцыі.

Святлана Ціханоўская падарыла прэзідэнту Славакіі кнігу «Краіна Беларусь» Уладзіміра Арлова і Змітра Герасімовіча ў перакладзе на англійскую мову.

Раней сёння Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Славакіі Іванам Корчакам, прадстаўнікамі недзяржаўных арганізацый і дыяспарай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0