Пра гэта спявак распавёў у інтэрв'ю «Белсату».

«Я пазаўчора зрабіў тэст. Мазок паказаў станоўчы рэзультат. Я дома праходжу медыкаментознае лячэнне. Дзе мог заразіцца — нават і не ведаю. Магчыма падчас выступаў. У пятніцу я працаваў у Слуцку ў кадэцкай вучэльні. Потым запрашалі сфатаграфавацца. Потым быў Палац Рэспублікі на Дзень настаўніка. Таксама там шмат падыходзіла людзей да мяне. Таму не вядома, можа, падхапіў вірус у краме, на аўтазапраўцы. Гэта ж такая справа. Некалькі дзён падымалася тэмпература. Цяпер прымаю антыбіётык. Добра, што паехаў на абследаванне», — распавёў Аляксандр Саладуха.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна