Vatican News

Vatican News

Апостальскі нунцый арцыбіскуп Антэ Ёзіч прыбудзе ў Мінск у нядзелю, 11 кастрычніка. Пра гэта паведамляе catholic.by са спасылкай на Апостальскую нунцыятуру (прадстаўніцтва Ватыкана).

21 мая Папа Францішак прызначыў Ёзіча апостальскім нунцыем (прадстаўніком Ватыкана) у нашай краіне. Паводле паходжання ён харват.

У розны час нунцыямі ў Беларусі былі калумбіец Габрыэль Мантальва, італьянец Агасціна Маркета, славенец Іван Юркавіч, славак Дамінік Грушоўскі, харват Марцін Bідавіч, італьянец Клаўдыа Гуджэроці, венгр Габар Пінтэр.

«Мір, дыялог, пазбяганне гвалту»: новы апостальскі нунцый звярнуўся да духавенства і вернікаў Беларусі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?