Мінздароўя паведамляе, што за суткі зафіксавана 477 выпадкаў каранавіруса. Гэта найбольшая колькасць выпадкаў падчас другой хвалі.

З 2 па 5 кастрычніка фіксавалася больш за 400 выпадкаў. 6 кастрычніка — 394, учора — 415.

За ўвесь час зафіксавалі 81 982 выпадкі, выздаравелі 76 тысяч 81 чалавек (398 за суткі).

 Усяго правялі 1 млн. 999 тыс. 89 тэстаў (22 261 за суткі).

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 880 чалавек (6 за суткі).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?