Міністэрства абароны адказала на электронны зварот членаў Еўрапарламента.

«Народ Беларусі зрабіў свой выбар — гэта выбар больш за 80% беларусаў. Раім вам паважаць яго і ўстрымацца ад умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Беларусі, засяродзіўшы ўвагу на вырашэнні ўнутраных праблем у сваіх дзяржавах», — гаворыцца ў паведамленні.

У Мінабароны адзначылі, што спробы асобных членаў Еўрапарламента казаць ад імя народа Беларусі выглядаюць недарэчна і непераканаўча.

«Армія заўсёды была і будзе непадзельнай часткай беларускага народа, народа, што не прымае навязвання яму волі звонку, — падкрэслілі ў ведамстве. — Узброеныя Сілы Беларусі дастатковую колькасць разоў заяўлялі пра сваю рашучасць і гатоўнасць абараніць, як і мае быць, тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і канстытуцыйны лад краіны. У сувязі з гэтым вайсковае ведамства не бачыць сэнсу дадаткова тлумачыць сваю пазіцыю асобным замежным грамадзянам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0