Учора ў цэнтры Гомеля быў затрыманы вядомы трэнер спартыўных клубаў «Прайд», майстар спорту па дзюдо, падпісант ліста спартыўнай салідарнасці Канстанцін Палей. Канстанцін паспеў паведаміць, што ён быў затрыманы пры выхадзе з кавярні і знаходзіцца ў міліцыі. Канстанцін паспеў зрабіць фота з аддзялення, куды яго даставілі. Дакладнага абвінавачвання ён на той момант не ведаў, гаворка была пра тое, што ён ехаў з дачкой на ровары з шарыкамі.

Сёння адбыўся суд, Канстанціну далі 15 сутак.

Яго дзяўчына Кацярына паведаміла, што дома ў яе прайшоў ператрус.

Раней за ўдзел у пратэстах лукашэнкаўцы на 15 сутак арыштавалі зорку баскетбола Алену Леўчанка. Гэты і іншыя арышты выклікалі хвалю салідарнасці спартоўцаў розных краін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?