На расійскім інтэрнэт-партале прававой інфармацыі апублікавана распараджэнне ўрада Расіі аб падрыхтоўцы да перамоў паміж расійскімі і беларускімі сілавікамі-праваахоўнікамі.

Яшчэ ў канцы жніўня прэзідэнт Расіі распавёў аб дамоўленасці з беларускім бокам сфармаваць рэзерв з ліку расійскіх праваахоўнікаў. Паводле слоў Уладзіміра Пуціна, рэзерв не планавалі выкарыстаць, пакуль «экстрэмісцкія элементы, прыкрываючыся палітычнымі лозунгамі, не пяройдуць пэўных межаў».

Мяркуецца, што на маючых адбыцца перамовах расійскія і беларускія калегі ў дэталях абмяркуюць усе бакі ўзаемадзеяння. Самае галоўнае: у якім выпадку трэба прыходзіць на дапамогу, якімі сіламі і ў якія тэрміны, якія будуць паўнамоцтвы расгвардзейцаў. Усе дамоўленасці павінны быць афіцыйна, на дзяржаўным узроўні, задакументаваныя, піша «Российская газета».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?