Палітык Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрамі замежных спраў Балгарыі і Грэцыі.

З міністрам замежных спраў Балгарыі Кацярынай Захарыевай Святлана абмеркавала магчымую праграму рэабілітацыі для пацярпелых падчас разгонаў, а таксама візавую падтрымку для беларусаў. Святлана падзякавала Балгарыі за падтрымку персанальных санкцый супраць прыхільнікаў рэжыму.

Кіраўнік МЗС Грэцыі Нікас Дэндыас на сустрэчы са Святланай адзначыў, што для Грэцыі вельмі важна падтрымліваць правы чалавека і востра стаіць пытанне вызвалення палітвязняў у Беларусі. Святлана заявіла, што персанальныя санкцыі варта пашырыць і на ўзроўні Грэцыі, паколькі яны могуць быць накладзеныя, у тым ліку, на супрацоўнікаў міліцыі і спецназа, якія ўдзельнічалі ў разгонах мірных шэсцяў беларусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0