Выкладчыцу ГДУ імя Скарыны Наталлю Суславу зноў пакаралі арыштам — цяпер на 10 дзён, піша «Свабода».

Яе затрымалі 11 кастрычніка. Міліцыя абвінаваціла яе ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 20 верасня.

У Гомелі зноў затрымалі кандыдатку навук, выкладчыцу Наталлю Суславу

У справе была пастанова накласці арышт на маёмасць — мабільны тэлефон і 27 рублёў.

Выкладчыца патлумачыла, што 20 верасня сапраўды была ў цэнтры горада, выказвала сваю грамадзянскую пазіцыю.

«Было 40 дзён па Аляксандру Віхору. Я мусіла ўскласці кветкі на месца яго гібелі, я лічу, што гэта важна. Каб Сашавы блізкія ведалі, што пра яго памятаюць», — патлумачыла Наталля Суслава.

Суддзя Віктар Казачок пакараў яе арыштам на 10 дзён. Раней яна ўжо адбывала арышт цягам 8 дзён.

«Лічу помсту шляхетным пачуццем». Гомельская выкладчыца і кандыдатка навук расказала пра 8 сутак арышту

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0