Пра гэта заявіла рэгіянальны дырэктар па надзвычайных сітуацыях Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Дорыт Ніцан падчас канферэнцыі «Пандэмія 2020: выклікі, рашэнні, наступствы», піша РБК.

«Віды і формы каранавіруса паказваюць, што няма ніякай другой хвалі пандэміі», — сказала Ніцан.

Па словах прадстаўніка СААЗ, зараз ёсць краіны, дзе фіксуецца рост колькасці захварэлых каранавірусам, а таксама краіны, дзе ідзе іх зніжэнне.

Аднак у аўторак, 13 кастрычніка СААЗ паведаміла, што за мінулы тыдзень (з 5 па 11 кастрычніка) колькасць заражэнняў каранавірусам COVID-19 ў свеце павялічылася больш чым на 2,2 млн. Паводле арганізацыі, гэта рэкордны паказчык за ўвесь час пандэміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0