26 кастрычніка ў судзе Заводскага раёна Мінска пачнецца разгляд справы Уладзіміра Чудзянцова (Зуева).

Яго абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • арт. 328-1 (незаконнае перамяшчэнне праз мяжу наркатычных сродкаў) з максімальным пакараннем 7 гадоў;
  • ч.2 арт. 343 (выраб і распаўсюд порна) з максімальным пакараннем 4 гады.

У судзе Заводскага раёна паведамілі, што працэс будзе закрытым, бо ў справе фігуруе непаўнагадовы пацярпелы.

Нагадаем, Чудзянцоў быў затрыманы 21 лістапада 2019 года на беларускай мяжы па дарозе ў Варшаву. Падчас мытнага кантролю ў рэчах журналіста знайшлі пакунак з наркатычным рэчывам. Была заведзена крымінальная справа. 10 студзеня 2020 года Следчы камітэт паведаміў, што супраць Чудзянцова пачалі крымінальную справу за «гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетняга» паводле ч. 2 арт. 167 Крымінальнага кодэкса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?