catholic.by

catholic.by

Пётр Пятрага памёр 20 кастрычніка на 66-м годзе жыцця. Ён быў пробашчам парафіі ў Касцяневічах (Вілейскі раён), а таксама апекаваўся вернікамі парафіі ў Сцешыцах, піша catholic.by.

Прэс-сакратар Рымска - Каталіцкага Касцёла на Беларусі ксёндз Юрый Санько распавёў kraj.by:

- Апошнія два тыдні Пётр Петрага ў бальніцы знаходзіўся ў коме, на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. У яго дыягнаставалі каранавірус, але, разам з тым, у айца Пятра было вельмі хворае сэрца. Сказаць пра яго магу толькі тое, што гэта быў вельмі добры чалавек і святар, які прысвяціў сваё жыццё служэнню Богу і людзям.

Развітанне пройдзе ў Касцяневічах 22—23 кастрычніка.

Пахаванне адбудзецца 23 кастрычніка ў Красным Маладзечанскага раёна, дзе Пётр Пятрага служыў з 1994 па 2006 год.

Гэта ўжо другая смерць каталіцкага святара за апошні час. 13 кастрычніка ў Лідзе ад наступстваў каранавіруса памёр пробашч мясцовай парафіі Юзаф Ганьчыц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0